Гiмн Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі i навукi
Музыка Г. Шаколы
Словы В.Гарановіча
Сабраліся мы па прафесіі мірнай
У супольнасць людзей, дзе не правіць прымус.
Работнікаў школы, навукі Прыдзвіння
Навек аб'яднаў прафесійны саюз.
Прыпеў:
Народа гонар i светач нацыі,
Радзіме роднай заўжды служыць.
Галінкай з дрэва федэрацыі
Штодня квітнеючаю быць.
У справах адзіных i кожным дні працы
Мы множым багацце Прыдзвіння свайго.
Мацней з году ў год прафсаюз адукацыі
На радасць народа i шчасце яго.
Прыпеў.
У цесным партнёрстве сябе абаронiм,
Пагодзімся толькі на роўных з другiм.
Бо нашая сіла ў еднасці сёння,
Таму прафсаюз нам yciм дарагі.