000911122 красавіка ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае” адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў гонар былога дырэктара школы, старшыні Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, выдатніка народнай асветы, паэта, грамадскага дзеяча Віталя Рыгоравіча Гарановіча.

На адкрыцці памятнай дошкі прысутнічалі старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч, старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. С. Суханаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Т. В. Гаўрылава, старшыня Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Н.І. Вайцюль, вядомы беларускі паэт Анатоль Зэкаў, пісьменнікі, ветэраны педагагічнай працы, родныя Віталя Рыгоравіча, выпускнікі школы, аматары творчасці паэта.

“Адкрываючы мемарыяльную дошку, - адзначыла Галіна Уладзіміраўна,-мы ў чарговы раз выражаем павагу і выказваем удзячнасць Віталю Рыгоравічу за талент, жыццёвую мудрасць, прыклад любові да роднай мовы, Радзімы, адзначаем, што яго добрыя справы – важная старонка гісторыі Глыбоцкага раёна. ”

На урачыстым мерапрыемстве прагучалі шчырыя словы, успаміны ад старшыні Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. С. Суханава, паэта Анатоля Зэкава і пісьменніка Уладзіміра Савуліча. Са словамі падзякі за увекавечванне памяці паэта, матэрыяльную падтрымку ва устаноўцы мемарыяльнай дошкі да арганізацыйных структур Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, выпускнікоў і настаўнікаў звярнуліся жонка паэта Л. А. Гарановіч і дырэктар школы В. А. Любоза.

Падчас урачыстасці вучні адзінаццатых класаў чыталі вершы паэта. У выкананні самадзейнага кампазітара Ганны Шаколы прагучала песня на словы Віталя Рыгоравіча “Глыбоцкі вальс”.

 0009045

 0009087