20170222 meretskaya shkolaШкольныя гады... У кожнага чалавека свае ўспаміны пра школу. Гэта і класы, поўныя дзяцей, і спісаная мелам дошка, і строгія настаўнікі, і школьныя сябры. І чым больш гадоў праходзіць пасля заканчэння школы, тым цяплей успаміны. І, мабыць, кожны з нас хацеў бы хоць на некалькі хвілін вярнуць школьныя гады... У лютым ДУА «Мярэцкаўская дзіцячы сад – базавая школа Глыбоцкага раена» адсвяткавала свой 60-гадовы юбілей.

Цудоўным і па размаху і па зместе атрымалася мерапрыемства, якое з вялікім стараннем і любоўю арганізавалі і правялі настаўнікі і вучні школы. Зала з цяжкасцю ўмяшчала ўсіх прысутных: ветэранаў працы і цяперашніх педагогаў, вучняў і выпускнікоў розных гадоў. Павіншаваць школу прыйшлі намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Антонавіч Янкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аліна Іванаўна Будзько, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Іванаўна Вайцюль.

Са сцэны адзін за адным гучалі віншаванні ад тых, хто быў і застаецца шчаслівым ў сценах любімай школы. Запрошаныя з кветкамі і падарункамі спяшаліся павіншаваць педагогаў. Янкевіч Аляксей Антонавіч зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алега Віктаравіча Морхата, у якім прагучалі віншаванні з 60-гадовым юбілеем і пажаданні працоўнаму калектыву творчых здзяйсненняў, прафесійных перамог. Будзько Аліна Іванаўна ад імя аддзела адукацыі, спорту і турызму цёпла павіншавала калектыў школы з юбілеем і ўручыла ганаровыя граматы педагогам. Шчырыя віншаванні ад імя райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі сказала Наталля Іванаўна Вайцюль. Граматамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былі адзначаны працоўныя заслугі А.Ф. Якімовіч і С.В. Попель, а удзельніцам квартэта “Гармонія” ал райкама прафсаюза Наталля Іванаўна уручыла Падзячны ліст.

Вельмі эмацыянальнымі былі выступленні выпускнікоў розных гадоў. Дарослыя людзі хваляваліся ля мікрафона, як першакласнікі.

Юбілейны вечар, прысвечаны 60-годдзю школы, выдаўся неверагодна цёплым і эмацыянальным. Выступленні гасцей на сцэне змянялі яркія канцэртныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі, выпускнікамі розных гадоў і педагогамі школы.

20170222 meretskaya shkola 2

20170222 meretskaya shkola 3

20170222 meretskaya shkola 4