Zvyuzda 20160204Рашэнне аб стварэнні Маладзёжнага савета пры Беларускім прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі было прынята на ІІІ пленуме Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза. Узначаліў яго Міхаіл Барэйша — старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мяркуецца, што Маладзёжны савет будзе акумуляваць перспектыўныя ідэі і прапановы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і агучваць праблемы навучэнскай і працоўнай моладзі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пленуму аказаліся сацыяльныя гарантыі моладзі, аздараўленне студэнтаў, падтрымка маладых спецыялістаў, інфармацыйная дзейнасць прафсаюза і многія іншыя.

Падрабязней на партале zviazda.by