IMG 7211 1Традыцыйны фестываль самадзейнай творчасці педагагічных работнікаў раёна «Песня застаецца з чалавекам», які ладзяць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прайшоў на мінулым тыдні ў гімназіі.

Канцэртная праграма фестывалю складалася з трох намінацый: «Вакал», «Харэаграфія», «Арыгінальны жанр». Праграма свята была вельмі насычанай і цікавай. На некалькі гадзін гледачы акунуліся ў свет таленту і крэатыву.

У выкананні творчых калектываў устаноў адукацыі Браслаўшчыны і асобных педагогаў прагучалі народныя, ваенныя, сучасныя, а таксама аўтарскія песні. Пяшчотнай хваляй ахутвалі душу і сэрца вершы, напісаныя самімі настащникамі. Дружны смех у зале выклікалі гумарыстычныя пастаноўкі на тэматыку школьнага жыцця.

Словам, фантазіі і таленту выступаючым, як кажуць, было не займаць.

Шквалам апладысментаў і воклічамі «Брава!» падтрымлівалі прысутныя сваих калег па педагагічным «цэху».

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Сімановіч падзякавала ўсім яго ўдзельнікам і адзначыла, што педагогі яшчэ раз пацвердзілі свае выдатныя творчыя здольнасці і падарылі гледачам сапраўднае свята. За крэатыўнасць і ўменне знайсці час для мастацтва ў шчыльным настаўніцкім графіку ўсім артыстам С. Сімановіч уручыла дыпломы і салодкія прызы.

Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.

IMG 7189 1